EOTP абвяшчае набор на навучальны курс і ўдзел у міжнародных місіях

Маладыя людзі, якія жадаюць атрымаць досвед назірання за выбарамі і ў далейшым далучыцца да каманды назіральнікаў у Беларусі, запрашаюцца да ўдзелу ў праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (EOTP).

Алег Гулак. Назіранне за выбарамі ў Беларусі: уводзіны

Лекцыя Алега Гулака "Назіранне за выбарамі ў Беларусі: уводзіны", прачытаная ў час навучальнага курсу праекта "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка". Студзень 2013, Вільня

Беларускія назіральнікі пра прэзідэнцкія выбары ў Чарнагорыі: Выбары прайшлі у адпаведнасці з усімі стандартамі

Група кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў, акрэдытаваных ад няўрадавай арганізацыі Belarus Watch, прадставіла папярэднія вынікі назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Чарнагорыі 7 красавіка 2013 года. Назіральнікі наведалі 140 выбарчых участкаў па ўсёй краіне.

Belarus Watch запрашае на трэнінг «Прававое інфармаванне назіральнікаў»

11–12 мая 2013 г. у Вільні пройдзе трэнінг «Прававое інфармаванне назіральнікаў», накіраваны на лепшую юрыдычную падрыхтаванасць назіральнікаў за выбарамі.

Беларусы будуць сачыць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Чарнагорыі

Група назіральнікаў арганізацыі Belarus Watch сфармуе самую вялікую місію па назіранні за выбарамі прэзідэнта Чарнагорыі. На выбарах, прызначаных на 7 красавіка, будуць прысутнічаць 29 беларусаў: прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.

Англійска-беларускі-рускі слоўнічак тэрмінаў назірання за выбарамі

active monitoring — актыўнае назіранне за выбарамі, падчас якога назіральнікі выконваюць дзеянні (сумоўі з выбарцамі, маніторынг масмедыя і заканадаўства, г.д.), накіраваныя на атрыманне дадатковай інфармацыі аб выбарах // Активное наблюдение за выборами, в ходе которого наблюдатели осуществляют некоторые действия (интервьюирование избир

Выбары прэзідэнта Чарнагорыі: да ўдзелу ў назіранні запрашаюцца дасведчаныя ўдзельнікі EOTP

Удзельнікі папярэдніх этапаў праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» запрашаюцца на падачу аплікацыі на пазіцыю назіральніка падчас прэзідэнцкіх выбараў у Чарнагорыі 7 красавіка 2013 года.

Трэнінг па працы з інфармацыяй у паслявыбарчы перыяд ад украінскіх экспертаў

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» запрашае ўзяць удзел у трэнінгу, прысвечаным пытанням працы з грамадскасцю сродкамі медыя пасля выбараў. Праводзіць трэнінг будзе эксперт украінскай арганізацыі «Апора», якая займаецца назіраннем за выбарамі.

Syndicate content
 
 

My status




Іншыя ініцыятывы па назіранні за выбарамі

electby

 

Праваабаронцы за свабодныя выбары

Студент! Защити свой голос!

.