Пра нас

Гэта вэб-архіў праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (EOTP). Па стане на верасень 2016 года, праект замарожаны і не вядзе якую-небудзь дзейнасць. Тым не менш, на гэтай старонцы вы можаце даведацца болей пра выбары і назіранне за выбарамі ў Беларусі і ў іншых краінах Еўропы.


Праект дае маладым беларусам унікальную магчымасць знутры зірнуць на палітычныя працэсы, азнаёміцца з досведам незалежных назіральнікаў з Беларусі і набыць практычныя навыкі праз удзел у назіранні за выбарамі ў суседніх краінах. Праект займаецца грамадскім назіраннем. У беларускім кантэксце гэта дазваляе не асацыяваць сябе ні з якімі палітычнымі партыямі ці рухамі. Грамадскія назіральнікі маюць шанец паглядзць на выбарчы працэс і працэдуру фармавання вышэйшых орагнаў улады знутры.

Галоўны прынцып нашай працы

Мы не падтрымліваем аніякія палітычныя партыі. Мы хочам паказаць людзям, што грамадзянскае назіранне — гэта абсалютна нармальная з’ява, гэта канстытуцыйнае права кожнага грамадзяніна. Наш праект накіраваны на развіццё і падтрымку грамадзянскай актыўнасці.

Нашы мэты

Грамадзянскае назіранне распаўсюджана ў большасці краін света. Гэта вельмі надзейны інструмент грамадзянскага кантроля. Нашай галоўнай мэтай ёсць падрыхтоўка назіральнікаў для маніторынгу выбараў у Беларусі. Таксама мы імкнемся даць магчымасць як мага большай колькасці звычайных грамадзян знутры зірнуць на дзень галасавання і зразумець, як павінны выглядаць выбары. Назіранне за выбарамі можа стаць простай, але эфектыўнай і найцікавейшай формай ўдзелу звычайных людзей у кантролі за прыняццем істотных рашэнняў як на мясцовым узроўні, так і у межах усёй краіны.

Як мы гэта робім

Усе нашыя назіральнікі праходзяць адмысловае навучанне. На нашых курсах, трэнінгах і прэзентацыях мы імкнемся распаўсюдзіць веды аб магчымасцях грамадскага назірання ў Беларусі, распавесці аб працэдурах рэгістрацыі назіральнікаў, прадэманстраваць грамадзянам Беларусі практыкі правядзення выбараў у іншых краінах.
Удзельнікі нашага праекту таксама маюць магчымасць наведаць выбары ў іншых краінах, каб далей перанесці практыкі правядзення выбараў за мяжой на беларускі кантэкст.

Нашы партнэры

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (EOTP) ажыццяўляюць Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні.

Пішыце нам на belaruswatch at belaruswatch.org



.