Выбары ў Расіі з першых вуснаў у Мінску

Сустрэча з удзельнікамі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», што пабывалі на расійскіх выбарах.

31 сакавіка, у суботу ў Мінску адбудзецца нефармальная сустрэча з удзельнікамі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», якія падзеляцца ўражаннямі аб выбарах прэзідэнта Расіі, што адбыліся 4 сакавіка.

У час выбараў некалькі ўдзельнікаў праекту EOTP знаходзіліся з кароткатэрміновым візітам у Маскве, мэтай якога стала знаёмства з выбарчымі працэдурамі ў Расіі і вопытам недзяржаўных арганізацыяй у назіранні за выбарамі.

У час візіту ў Расію прадстаўнікі праекту сустрэліся з кіраўніцтвам і валанторамі Асацыяцыі некамерцыйных арганізацый «У абарону правоў выбаршчыкаў» «ГОЛАС», праектаў «Грамадзянін назіральнік», «Школа назіральнікаў», выдання «Новая газета». Акрамя гэтага прадстаўнікі праекту ўзялі ўдзел у працы Форуму назіральнікаў, які сабраў усе буйнейшыя профільныя ініцыятывы Расіі 3 сакавіка, працы сітуацыйнага цэнтру асацыяцыі «Голас».

Избирательный участок в Ставрополе. © Эдуард КорниенкоReuters
Выбарчы ўчастак у Стаўрапалі. © Эдуард Корниенко/Reuters

На сустрэчы за кубкам кавы (ці іншага напою) кожны зможа распытаць, да прыкладу, чаму мінулыя выбары сталі такімі рэзананснымі і якое месца ў іх гралі незалежныя назіральнікі, а таксама якім чынам рух масавага назірання паўплываў на палітычную сістэму.

Дзе: Мінск, пр. Незалежнасці, д. 80, кв. 73
Калі: 31.03.2012, 17:00.

Сустрэча адкрытая для ўсіх жадаючых. Аднак мы просім пацвердзіць удзел праз і-мэйл eotp@eotp.info.

 
 

My status




Іншыя ініцыятывы па назіранні за выбарамі

electby

 

Праваабаронцы за свабодныя выбары

Студент! Защити свой голос!

.