2011 Місія ў Ірландыю (Прэзідэнцкія выбары)

Назіральнікі наведалі 226 выбарчых участкаў у выбарчых акругах графства Корк, горада Корку, графства Дублін, горада Дубліна, выбарчых акругах Голуэя, Кілдэра, Лейш-Офалі, Лімэрыка, Лангфорд-Уэстміта і Уэксфорда. Місія ацаніла працэс галасавання на аснове міжнародных стандартаў таемнасці галасавання, празрыстых, усеагульных, роўных, справядлівых і свабодных выбараў, а таксама на аснове нацыянальнага заканадаўства Ірландыі.

Назіральная місія складалася з 45 назіральнікаў з Беларусі і Літвы. Місія была арганізаваная ў рамках праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», які ажыццяўляецца ў партнёрстве трох арганізацый: Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ).



.