2012 Місія ў Славакію (Парламенцкія выбары)

10 сакавіка 2012 года, група кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», акрэдытаваная ад няўрадавай арганізацыі Belarus Watch (Вільнюс, Літва), назірала за правядзеннем парламенцкіх выбараў у Славакіі. Назіральнікі засяродзіліся на працэдурных аспектах у дзень выбараў і на падліку галасоў. Назіральнікі наведалі 227 выбарчых участкаў па ўсёй Славакіі.

Агулам місія па назіранні складалася з 39 назіральнікаў. Місія была арганізаваная ў межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», сумесна з трыма арганізацыямі, якія знаходзяцца ў Літве: Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні. Папярэднія місіі праекту праходзілі ў Беларусі, Эстоніі, Грузіі, Ірландыі, Латвіі, Літве, Нарвегіі, Польшчы, Швецыі і Украіне.

Фінальная справазда па выніках назірання ў Славакіі



.