Абвяшчаем набор на навучанне грамадзянскіх назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка

Запрашаем неабыякавых грамадзян Беларусі стаць назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць 11 кастрычніка.

Хочаце на свае вочы ўбачыць, як лічаць бюлетэні? Ацаніць рэальную яўку выбаршчыкаў на ўчасткі і даведацца, як на самой справе адбываецца падлік галасоў? Па тэлевізары ўсяго гэтага не пакажуць!

Калі вам цікава, як наладжаны працэс, і хочацца зазірнуць за кулісы, то назіранне за выбарамі — гэта шанец з першых шэрагаў ўбачыць, як у Беларусі выбіраюць Прэзідэнта. Гэта законнае права любога паўналетняга грамадзяніна краіны і займальны вопыт!

Мы не падтрымліваем якія-небудзь палітычныя партыі ці кандыдатаў, праект прызваны навучыць і даць магчымасць простым людзям знутры паглядзець на дзень галасавання, развеяць стэрэатыпы і павысіць грамадзянскую актыўнасць.

Паспяшайцеся, часу засталося мала! Каб далучыцца да праекта і стаць назіральнікам, запоўніце онлайн-форму да 22 верасня. Запрашаюцца і пачаткоўцы, і тыя, хто ўжо назіраў за выбарамі.

Усе зарэгістраваныя пройдуць кароткі эфектыўны трэнінг “Як назіраць”, атрымаюць метадычныя матэрыялы і маральную і праваабарончую падтрымку ў дзень выбараў.

EOTP прапануе два спосабы акрэдытацыі: па месцы рэгістрацыі назіральніка (для гэтага трэба самастойна сабраць 10 подпісаў выбаршчыкаў з гэтага ўчастка) і ад арганізацый (з гэтым дапаможа праект).

Грамадзянскае назіранне — магчымасць не сядзець склаўшы рукі, а самастойна праверыць, ці сумленна праходзяць у нас выбары, і атрымаць займальны вопыт. Не ўлады павінны сачыць за намі, а мы — за ўладай!

Па любых пытаннях пішыце на eotp@eotp.info.



.