Спампуй прыладу для назірання за выбарамі!

Упершыню на выбарах 2015 у Беларусі група незалежных назіральнікаў распрацавала мабільную прыладу для збору інфармацыі ад выбаршчыкаў — "Вочы".

Гэтая прылада таксама дапаможа пашырыць веды грамадзян Беларусі аб выбарчым працэсе ў цэлым, у даступнай форме распавесці ім аб выбарчых правах і дасць выбаршчыкам магчымасць аператыўна паведаміць аб парушэннях на выбарах.

Інфармацыя аб парушэннях, дасланая карыстальнікамі прылады, будзе адлюстравана на онлайн-мапе ElectBy.org і можа быць выкарыстана існуючымі місіямі па назіранні для ацэнкі таго, наколькі сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі былі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У адрозненне ад мабільнай прылады, выпушчанай нядаўна БРСМ, "Вочы" не проста інфармуюць выбаршчыкаў аб выбарах, але і даюць магчымасць раскрыць парушэнні, якія можна ўбачыць на выбарчых участках, ананімна паведамляючы дадзеную інфармацыю назіральнікам.

Прылады дазваляе перадаць не толькі тэкставае апісанне таго, што здарылася, але і фота / відэа ці аўдыёматэрыялы, а таксама аператыўна падзяліцца дадзенай інфармацыяй у сацсетках.

Асаблівасці прылады "Вочы"

Трэба адзначыць, што "Вочы" практычна не збіраюць інфармацыю аб карыстальніках, акрамя iх месцазнаходжання падчас інфармавання аб парушэнні і тэхнічных характэрыстыках іх тэлефона. Нават калі карыстальнік добраахвотна прадастаўляе сваю кантактную інфармацыю назіральнікам для зваротнай сувязі, дадзеная інфармацыя не раскрываецца і не перадаецца трэцім асобам.

Мы заклікаем усіх актыўных грамадзян скарыстаць дадзеным інструментам і дапамагчы назіральнікам зрабіць выбары-2015 празрыстымі!

Дзе спампаваць

На дадзены момант, прылада даступна для карыстальнікаў Android. Таксама плануецца выпуск беларускамоўнай вэрсіі. Спампаваць прыладу "Вочы" бясплатна можна з Google Play Store.

Калі ў вас няма тэлефона Android, але вы б хацелі паведаміць аб парушэнні, вы можаце гэта зрабіць праз сайт Electby.org, запоўніўшы форму альбо даслаўшы паведамленне па электроннай пошце: electbyorg@gmail.com.

Даведка аб распрацоўшчыках

Прылада "Вочы" распрацавана ў выніку супрацоўніцтва незалежных ініцыятываў па назіранні за выбарамі ў Беларусі: Electby.org, EOTP "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка", "Права выбару", "Праваабаронцы за свабодныя выбары".



.