Місія ва Украіну (прэзідэнцкія выбары'2010)

17 студзеня 2010 года сорак сем удзельнікаў праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” адправіўся ва Украіну для таго каб назіраць за першым турам украінскіх прэзідэнцкіх выбараў. У групу праекта ўвайшлі студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), прадстаўнікі беларускіх недзяржаўных арганізацый, шведскія і літоўскя грамадскія актывісты і студэнты. Удзельнікі падзеліліся на 4 групы і раз’ехаліся па чатырох рэгіёнах: Данецк, Кіеў, Львоў і Адэса.

16 студзеня 2010 года ўдзельнікі сачылі за перадвыбарчай кампаніяй і ацэньвалі яе адпаведнасць заканадаўству. У дзень галасавання, 17 студзеня 2010 года, групы ў кожным рэгіёне наведвалі штабы кандыдатаў і інтэрв’юіравалі іх прадстаўнікамі, сустракаліся з чальцамі ўкраінскіх моладзевых НДА, зацікаўленымі ў палітычным развіцці Украіны, прымалі ўдзел у прэс-канферэнцыях, прысвечаных выбарчаму працэсу, супрацоўнічалі з Камітэтам выбаршчыкаў Украіны (НДА, што займаецца мясцовым доўгатэрміновым назіраннем).

У дзень галасавання удзельнікі праекта правялі апытанне сярод выбаршчыкаў ва Украіне. Вынікі аптыння прыкладна 500 людзей адлюстроўваюць стаўленне грамадзян да ацэначнага значэння іх галасоў і ступень даверу ўкраінскай выбарчай сістэмы.

На падставе вышэйпералічаных мерапрыемстваў, удзельнікі місіі сабралі каштоўную інфармацыю аб перадвыбарнай сітуацыі і выбарчым працэсе ва Украіне, якая і адлюстравана ў канчатковай справаздачы місіі

Дакументы: 


.