Місія ў Польшчу (Прэзідэнцкія выбары’2010, 1-шы тур)

Удзельнікі праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” атрымалі магчымасць сачыць за першым турам прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. У дзень галасавання група з 31 назіральніка з Беларусі, Літвы і Швецыі працавала па запрашэнню Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы. Каманда сачыла за працэсам галасання, а таксама назірала працэдуру адкрыцця ўчасткаў і падлік галасоў. Прадстаўнікі місіі наведалі 171 выбарчы ўчастак у Беластоку і Падляскім ваяводстве.

Па ацэнках місіі, выбары былі праведзеныя ў адпаведнасці з міжнароднымі прынцыпамі і нацыянальным заканадаўствам. Удзельнікі адзначаюць, што амаль заўсёды на выбарчых ўчастках прысутнічала прынамсі тры чальцы камісіі, звычайна дарбарзычлівыя і ветлівыя. Місія станоўча ацаніла той факт, што ў Польшчы не існуе практыкі датэрміновага галасавання, шырока распаўсюджаная ў Беларусі.

Акрамя таго, у заяве па выніках назірання за першым турам выбараў удзельнікі місіі звяртаюць увагу на наяўнасць пэўнай палітычнай культуры выбарцаў, аб якім сведчыць іх высокі ўзровень дасведчанасці аб знаку “х”, якім трэба пазначаць бюлетэні. Наяўнасць дзвюх пячатак на бюлетэнях выключыла магчымасць маніпуляцыі з імі. Чальцы камісіі звычайна ведалі ўсе працэдуры і трымаліся іх. У заяве таксама адзначаецца, што падлік галасоў на ўсіх участках, што наведалі удзельнікі місіі, быў сапраўды празрысты і справядлівы, і кожны прысутны мог бачыць кожны бюлетэнь.

Місія была арганізавана ў межах праекта "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка", які ажыццяўляецца ў партнёрстве чатырма арганізацыямі: Цэнтрам аб'яднаных беларускіх ініцыятыў (JuBIC), Шведскім міжнародным Ліберальным цэнтрам (SILC), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Беларускім домам правоў чалавека ў Вільні (HRH). Удзельнікі папярэдніх місій праекта назіралі за выбарамі ў Нарвегіі, Грузіі, Літвы, ва Украіне, і ў Беларусі.



.