Місія ў Швецыю (Парламенцкія, рэгіянальныя і муніцыпальныя выбары’2010)

У верасні 2010 году група беларускіх назіральнікаў ад праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” сачыла за правяддзенннем парламенцкіх, рэгіянальных і муніцыпальных выбараў у Швецыі. Удзельнікі гэтай місіі наведалі прыкладна 40 выбарчых участкаў у Стакгольме.

Гэта была даволі незвычайная для праекта місія, у якой прынялі ўдзел усяго сем асобаў. Гэтым разам ўдзельнікі праекта атрымалі магчымасць не толькі непасрэдна назіраць за выбарамі, але і прысвяціць пэўны час вывучэнню агульнай палітычнай сітуацыі ў краіне.

Удзельнікаў місіі прыемна ўразілі прынцыпы, якіх прытрымілваюцца шведы падчас правяддзення выбараў. Напрыклад, што сістэма, згодна з якой працуюць выбарчыя камісіі, гарантуе захаванне асабістых дадзеных, ці тое, што выбаршчыкі маюць магчымасць забраць у камісіі бюлетэнь ўжо пасля таго, як прагаласавалі, калі яны раптам змянілі сваё рашэнне.

Сістэма датэрміновага галасавання, якая выкарыстоўваецца ў Швецыі для таго каб прыцягнуць больш выбарчыкаў, таксама з’яўляецца бяспечнай: карткі для датэрміновага галасавання застаюцца некранутымі да таго моманту, калі на выбарчых участках пачынаецца працэдура падліку галасоў. Па меркаванню назіральнікаў місіі, магчымасць змяніць свой выбар можна лічыць добрай практыкай, паколькі яна падвышае давер да датэрміновага галасання як такога.

Місія па назіранню за выбарамі ў Швецыі была арганізавана ў межах праекта "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка", які ажыццяўляецца ў партнёрстве чатырма арганізацыямі: Цэнтрам аб'яднаных беларускіх ініцыятыў (JuBIC), Шведскім міжнародным Ліберальным цэнтрам (SILC), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Беларускім домам правоў чалавека ў Вільні (HRH). Удзельнікі папярэдніх місій праекта назіралі за выбарамі ў Нарвегіі, Грузіі, Літве, ва Украіне, у Польшчы і ў Беларусі.

Дакументы: 


.