Місія ў Латвіі (Парламенцкія выбары’2010)

Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”, скончыў сваю чарговую місію, у ходзе якой група кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў, акрэдытаваных ад Шведскага міжнароднага ліберальнага цэнтра назірала за правядзеннем парламенцкіх выбараў у Латвіі.  

Назіральнікі засяродзілі сваю ўвагу на працэдурах, што выконваліся цягам дня галасавання, а менавіта на адкрыцці выбарчых участкаў, галасаванні і падліку галасоў. Удзельнікі місіі наведалі 203 выбарчых участка (што складае 21% усіх выбарчых участкаў краіны).

Місія дала сваю ацэнку працэсу галасавання, кіруючыся міжнароднымі стандартамі і крытэрамі АБСЕ, а таксама нацыянальным заканадаўствам Латвійскай Рэспублікі. Нягледзячы на тое, што ўдзельнікі зафіксавалі некаторыя парушэнні, у агульным, па ацэнкам місіі, яны не паўплывалі на вынік выбараў, якія былі праведзеныя ў адпаведнасці з міжнароднымі і нацыянальнымі стандартамі.

У склад місіі ўвайшло 35 назіральнікаў з Беларусі, Швецыі і Літвы. Місія была арганізавана ў межах праекта "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка", які ажыццяўляецца ў партнёрстве чатырма арганізацыямі: Цэнтрам аб'яднаных беларускіх ініцыятыў (JuBIC), Шведскім міжнародным Ліберальным цэнтрам (SILC), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Беларускім домам правоў чалавека ў Вільні (HRH). Удзельнікі папярэдніх місій праекта назіралі за выбарамі ў Нарвегіі, Грузіі, Літве, ва Украіне, у Польшчы, Швецыі і ў Беларусі.



.