Місія ў Эстонію (Парламенцкія выбары’2011)

6 сакавіка 2011 група ўдзельнікаў праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” сачыла за правяддзеннем парламентскіх выбараў ў Эстоніі. Назіральнікі наведалі 135 выбарчых участкаў па ўсёй Эстоніі (22% ад агульнай колькасці). Місія ацаніла працэс галасавання, на аснове міжнародных стандартаў і прынцыпаў АБСЕ, а таксама Закона аб выбарах Эстоніі.

Выбарчы працэс падчас галасавання быў арганізаваны вельмі добра, што было адзначана ўсімі камандамі місіі. Прадстаўнікі камісій, якія працуюць на выбарчых участках, былі адпаведным чынам падрыхтаваны, адкрыты для супрацоўніцтва, лёгка ішлі на кантакт і былі гатовыя даць вычарпальную інфармацыю назіральнікам і выбарцам. У той жа час назіральнікі заўважылі пэўныя адхіленні падчас працэсу падліку галасоў. У прыватнасці, адсутнічала адзіная практыка падліку галасоў. Увогуле ж дзень выбараў быў праведзены ў адпаведнасці з нацыянальнымі і міжнароднымі стандартамі.

Місія была арганізавана ў межах праекта "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка", які сумесна ажыццяўляюць тры арганізацыі: Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні. Папярэднія місіі праекта прайшлі ў Нарвегіі, Швецыі, Грузіі, Літве, Латвіі, Польшчы, ва Украіне і ў Беларусі.



.