Місія ў Беларусь (мясцовыя выбары'2010)

25 красавіка 2010 году 30 ўдзельнікаў праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” сачыла за мясцовымі выбарамі ў Беларусі. Назіральнікі пакрылі ўчасткі, размешчаныя, галоўным чынам, у Мінску, тым не меньш, некалькі назіральнікаў працавалі ў рэгіёнах (Брэст, Слонім, Мар’іна Горка). Назіральнікі ад праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” супрацоўнічалі з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і Беларускім Хельсінскім камітэтам у межак кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ў Беларусі. Акрамя таго, на працягу дня галасавання ўдзельнікі праекта дзяліліся сваімі ўражаннямі праз сістэму Twitter, што дазволіла яе шматлікім карыстальнікам сачыць за выбарчым працэсам падчас мясцовых выбараў у Беларусі. Справаздачу аб назіранні на мясцовых выбарах удзельнікаў праекта EOTP можна знайсці ў дадатку.



.