Як стаць членам участковых выбарчых камісій?

подсчёт голосов выборы беларусь

Калі вы жадаеце быць прадстаўніком грамадзян ва ўчастковай выбарчай камісіі і стаць яе членам, вам не пазней за 5 жніўня трэба:

  • сабраць подпісы не менш як 10 грамадзян якія пражываюць на тэрыторыі вашага ўчастка;
  • падаць заяву з подпісамі ад грамадзян у раённы або гарадскі выканкам або ў мясцовую адміністрацыю (для гарадоў з раённым падзелам — Мінска, напрыклад). Прыклад - у дадатку.

Калі вы будзеце зарэгістраваныя ў якасці члена ўчастковай камісіі, то ў вас будзе права браць удзел ва ўсіх яе паседжаннях, а таксама прысутнічаць пры ўсіх працэдурах падчас датэрміновага галасавання, у дзень выбараў і пры падліку галасоў.

Калі ж вас не зарэгіструюць ці вы не паспееце падаць заяву, не адчайвайцеся. Да дня пачатку датэрміновага галасавання вы можаце зарэгістравацца ў якасці назіральніка, каб назіраць за ходам выбараў.



.