Інфаграфіка: Як падрыхтавацца да назірання за выбарамі?

Простыя парады назіральніку за выбарамі.

  1. Пазнаёмся з выбарчым заканадаўствам. Гэта дапаможа табе лёгка арыентавацца ў тым, што адбываецца, і правільна выкарыстоўваць закон, калі паўстане спрэчная сітуацыя.
  2. Не забудзься захапіць на выбарчы ўчастак заяву аб вылучэнні ў якасці назіральніка ад грамадзян з 10-ю подпісамі або выпіску з пратакола пасяджэння партыі ці арганізацыі, якая накіравала цябе назіраць. Не забудзься на пашпарт! Гэтыя дакументы трэба будзе прадаставіць старшыні ўчастковай камісіі адразу пасля з’яўленні на ўчастку.
  3. Вазьмі Выбарчы кодэкс, раздрукаваныя памяткі назіральніку, формы справаздачы аб назіранні.
  4. Рабі запісы падчас назірання, фіксуючы працэс. Для гэтага вазьмі з сабой мабільны тэлефон з доступам да інтэрнэту і паведамляй аб усім, што бачыш, у сацыяльныя сеткі ў рэжыме online.
  5. Вазьмі з сабой фотаапарат і/альбо відэакамеру, каб фіксаваць працэс галасавання і падлік галасоў.
  6. Запрасі ў назіральнікі сябра або суседа.
  7. Выспіся напярэдадні назірання, бо табе трэба будзе знаходзіцца на ўчастку зрання. Будзь пільным ад моманту адкрыцця ўчастку і апячатвання скрыні да сканчэння падвядзення вынікаў галасавання.
  8. Падрыхтуй бутэрброды і тэрмас з кавай або гарбатай, бо лепш не сыходзіць надоўга з участку, каб паесці.

Назіраем разам!

Спампаваць графіку ў лепшым разрозненні:

Дакументы: 


.