Чаму варта назіраць за выбарамі

Ці задумваліся вы над тым, да якой ступені шматбаковым і комплексным працэсам ёсць выбары? Бо гэта не толькі дзень галасавання, ўкіданне бюлетэня ў скрыню і паход у буфет. Гэта яшчэ і доўгі шлях, дзе на кожным кроку вельмі важным ёсць кантроль за сумленнасцю і аб’ектыўнасцю, захаваннем усіх правіл і працэдур.

Ажыццяўляць такі кантроль у выглядзе назірання за выбарамі можа і павінен кожны грамадзянін, якому неабыякавы ўласны лёс і будучыня сваёй краіны.

Незалежна ад таго, наколькі актыўна вы ўдзельнічаеце ў выбарах, якіх палітычных поглядаў прытрымліваецеся і якую частка грамадства прадстаўляеце, назіранне — абсалютна ўніверсальная рэч, у якой можа ўзяць удзел кожны.

Якім бывае назіранне?

Шмат у каго назіранне за выбарамі асацыюецца з міжнароднымі арганізацыямі, такімі як Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), што ажыццяўляе міжнароднае назіранне. Акрамя гэтага, назіранне можа быць «мясцовым» — калі чалавек назірае выбары ў сваёй краіне. Такое назіранне ў Беларусі могуць арганізоўваць палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і, самае галоўнае, — кожны грамадзянін самастойна. Любы жадаючы можа пайсці назіраць на свой участак, не маючы ніякага дачынення да якой-небудзь арганізацыі.

Якімі якасцямі варта валодаць, каб стаць назіральнікам?

Для таго, каб стаць назіральнікам, дастаткова быць уважлівым, цярплівым і прысвяціць троху часу на карысць усяго грамадства.

У назіранні за выбарамі няма нічога складанага ці небяспечнага, асабліва калі папярэдне падрыхтавацца і пачытаць Выбарчы кодэкс.

Якую карысць нясе назіранне за выбарамі?

Назіранне дазваляе:

  • незвычайна і цікава правесці адзін тыдзень у годзе (назіраючы датэрміновае галасавання і дзень галасавання);
  • апынуцца ў самым цэнтры выбарчага працэсу — самай важнай у жыцці краіны падзеі;
  • даведацца больш аб самім працэсе і ягоных этапах: як павінны праходзіць выбары, як забяспечваюцца правы і свабоды выбаршчыкаў, кандыдатаў, якія функцыі выконваюць выбарчыя камісіі;
  • быць актыўным і неабыякавым сябрам грамадства;
  • атрымаць магчымасць пагутарыць з рознымі людзьмі і пашырыць уласныя веды.

Чаго можна чакаць ад назірання?

У час назірання за выбарамі можна пабачыць працэс выбараў з сярэдзіны. Таксама на выбарчых участках ёсць шанец сустрэцца са сваімі суседзямі, настаўнікамі, старымі сябрамі. Можна пагутарыць па-ангельску з міжнароднымі назіральнікамі, сустрэць кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асобаў, паразмаўляць з членамі камісіі. На назіранне можна ўзяць з сабой сябра, зайсці ў танны буфет, паслухаць навінкі айчыннай папулярнай музыкі =)

А яшчэ цягам назірання прыемна атрымліваць падзякі ад выбаршчыкаў, якіх вы прадстаўляеце.

Як стаць назіральнікам?

Стаць назіральнікам вельмі проста. Калі вы з’яўляецеся членам палітычнай партыі ці грамадскай арганізацыі, вы можаце атрымаць накіраванне на назіранне ад гэтых арганізацый. Але самы просты і надзейны спосаб — назіранне ад грамадзян. Каб сабраць неабходныя для гэтага 10 подпісаў выбаршчыкаў вашага ўчастка, трэба проста наведаць сваіх суседзяў, папіць з імі гарбаты, за адным махам узяць подпіс і абмеркаваць блізкія выбары.

Пішыце нам, калі ў вас узнікнуць пытанні на eotp@eotp.info

Спампаваць брашуру ў фармаце .pdf

Перайсці да запаўнення анкеты назіральніка



.