Прадстаўнікі EOTP распачнуць назіранне за парламенцкімі выбарамі ва Украіне ў складзе міжнароднай місіі

Удзельнікі праекту «Назірання за выбарамі: тэорыя і практыка» 28 кастрычніка далучацца да маніторынгу парламенцкіх выбараў ва Украіне ў складзе місіі Еўрапейскай сеткі арганізацый па назіранні за выбарамі (ENEMO).

Дзевяць беларускіх назіральнікаў, якія прадстаўляюць арганізацыю Belarus Watch, што разам з Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэтам і Беларускім домам правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні рэалізуе праект «Назірання за выбарамі: тэорыя і практыка», праз некалькі гадзін распачнуць назіранне за галасаваннем і падлікам галасоў на парламенцкіх выбарах ва Украіне. Назіральнікі будуць працаваць у складзе місіі Еўрапейскай сеткі арганізацый па назіранні за выбарамі (ENEMO).

ENEMO у дзень выбараў у парламент Украіны 28 кастрычніка будзе весці маніторынг на больш чым 600 выбарчых участках па ўсіх рэгіёнах краіны. Кароткатэрміновыя назіральнікі ENEMO будуць працаваць у пары з доўгатэрміновымі назіральнікамі, якія ў пачатку жніўня пачалі працу па ўсёй Украіне.

У дзень выбараў у ENEMO будзе 86 назіральнікаў падзеленых на 43 каманды кароткатэрміновых назіральнікаў, якія будуць маніторыць адкрыццё выбарчых участкаў, працэдуру галасавання на выбарчых участках, сітуацыю вакол выбарчых участкаў і падлік галасоў у асобных участках па ўсёй Украіне, што адпавядае ўсім міжнародным стандартам у назіранні за выбарамі.

За выбарамі 28 кастрычніка будуць сачыць агулам 3.8 тысячы міжнародных назіральнікаў.

Выбары ў парламент Украіны пройдуць па змяшанай сістэме. 225 народных дэпутатаў балатуюцца па партыйных спісах і столькі ж у мажарытарнай акругах. Для правядзення выбараў ЦВК стварыла 225 мажарытарных акругаў і 33 769 выбарчых участкаў.



.