Абвяшчаецца новы конкурс на ўдзел у праекце!

Падаць заяўку на ўдзел у новым раўндзе праекту па назіранні за выбарамі могуць актывісты беларускіх грамадскіх арганізацыяў і/або грамадзянскіх ініцыятыў, студэнты-бакалаўранты і магістранты ЕГУ, а таксама грамадзяне Літвы.

Праект складаецца з дзвюх частак:
-  аднатыднёвая інтэнсіўная навучальная праграма ў Вільні, распрацаваная слыннымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях, 
- міжнародная місія па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне 17 студзеня 2010 года, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў.

Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ прынамсі адну назіральную місію цягам 2010 года.

Па паспяховым сканчэнні праграмы кандыдаты атрымаюць два акадэмічныя крэдыты ад ЕГУ і сертыфікат заканчэння курса ад SILC.

Увага - калі Вы ўжо ўдзельнічалі ў ранейшых місіях у рамах гэтага праекту, Вам неабходна запоўніць асобную заяўку тут.

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:

  • • быць студэнтамі ЕГУ, залічанымі на дадзены момант на бакалаўрскія ці магістарскія праграмы (абавязкова) або сябрамі/актывістамі беларускіх грамадскіх арганізацыяў/грамадзянскіх ініцыятыў (пажадана) або літоўскімі грамадзянамі (абавязкова); 
  • • запоўніць он-лайн заяву (абавязкова); 
  • • быць ва ўзросце 18-35 гадоў (абавязкова);
  • • прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі і вясёлымі (абавязкова);
  • • падаць афіцыйнае пацверджанне аб акадэмічнай паспяховасці (пажадана - для студэнтаў ЕГУ, магчыма атрымаць у 103 каб.);
  • • падаць рэкамендацыю ад выкладчыка ЕГУ (абавязкова для студэнтаў ЕГУ); 
  • • падаць рэкамендацыю ад аўтарытэтнай НГА, ініцыятывы або грамадскага праекту (абавязкова для прадстаўнікоў грамадскай супольнасці);
  • • размаўляць і разумець па-ангельску (пажадана);
  • • мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні з 6 па 19 студзеня 2010 года (абавязкова).
     

Досвед удзелу ў назіранні за выбарамі ў мінулым - як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні - вітаецца, але не патрабуецца. 

Заяўкі прымаюцца да 8 лістапада 2009 г. Заяўкі, дасланыя пасля 24:00 у ноч на 9 лістапада, разглядацца не будуць.
Калі Вы падаяце на ўдзел у праекце ўпершыню, он-лайн заяву можна запоўніць тут. Для тых, хто хоча падаць заяўку паўторна, хутка будзе распрацаваная новая форма.
Усім кандыдытам будзе паведамлена аб выніках да 15 лістапада.
Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз скайп).

Крытэры адбору:
1. Якасць матывацыйнага ліста і вынікі сумоўя;
2. Высокі ўзровень грамадзянскай актыўнасці (для сябраў НГА);
3. Акадэмічная паспяховасць (для студэнтаў ЕГУ)
4. Рэкамендацыя вядомай і аўтарытэтнай грамадскай арганізацыі / праваабаронцы / грамадзянскага актывіста / палітыка (для сябраў НГА);
5. Актыўны ўдзел у студэнцкім жыцці і міжнародных сустрэчах ЕГУ (для студэнтаў ЕГУ).
6. Узровень валодання ангельскай мовай.



.