Дыскусія з удзелам прадстаўнікоў EOTP у Мінску

Праект "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" запрашае на дыскусію «Трансфармацыі палітычнай прасторы ў постсавецкіх краінах: крытычная ацэнка з Беларусі», якая адбудзецца ў Мінску 24 лютага. У дыскусіі возьмуць удзел прадстаўнікі праекту.

У межах дыскусіі з удзелам беларускіх палітолагаў, грамадскіх актывістаў і экспертаў плануецца абмеркаванне спецыфікі трансфармацыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Якія змены адбываліся і адбываюцца ў палітычнай сферы Беларусі і суседніх краін? З чым звязаны розныя кірункі і формы змен, якія мы можам назіраць? Якім чынам можна вывучаць і ажыццяўляць параўнальны аналіз трансфармацыі палітычных інстытутаў у розных краінах? Якая спецыфіка грамадзянскага ўдзелу ў межах дадзеных зменаў? Гэтыя і іншыя пытанні плануецца абмеркаваць падчас дыскусіі.

Удзельнікі распавядуць пра тэарэтычныя перспектывы і падзеляцца практычным досведам назірання за трансфармацыйнымі працэсамі ў розных цэнтральна- і ўсходнееўрапейскіх краінах: Расіі, Украіне, Чэхіі, Славакіі, а таксама параўнаюць іх з аналагічнымі працэсамі ў Беларусі. Прадставяць сваё бачанне таго, якім чынам у межах сучасных паліталагічных ведаў магчымае сумяшчэнне тэарэтычных трансфармацыйных парадыгмаў і досведу грамадзянскага ўдзелу. На прыкладах існых праектаў і адукацыйных курсаў ЕГУ прадэманструюць практычна-арыентаваны падыход да вывучэння палітычных працэсаў.

Удзельнікі: Аляксей Пікулік (BISS, ЕГУ, ЕУ), Таццяна Чуліцкая (ЕГУ), Канстанцін Ткачоў (ЕГУ), Анастасія Матчанка (Belarus Watch) і студэнты ЕГУ.

Месца: менская галерэя «Ў», пр. Незалежнасці, 37а.

Калі: 14:00 — 15:30, 24.02.2013. 



.