Трэнінг па працы з інфармацыяй у паслявыбарчы перыяд ад украінскіх экспертаў

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» запрашае ўзяць удзел у трэнінгу, прысвечаным пытанням працы з грамадскасцю сродкамі медыя пасля выбараў. Праводзіць трэнінг будзе эксперт украінскай арганізацыі «Апора», якая займаецца назіраннем за выбарамі.

На трэнінгу можна будзе пазнаёміцца з інструментамі і магчымасцямі па распаўсюду і апрацоўцы вынікаў назірання паводле вопыту ўкраінскіх незалежных ініцыятываў.

Трэнінг будзе арганізаваны 20–21 красавіка 2013 году ў Вільні (Літва).

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе слухачы курсаў праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» розных узроўняў падрыхтоўкі, а таксама прадстаўнікі іншых ініцыятываў, у сферу дзейнасці якіх уваходзіць назіранне за выбарамі.

Іншагароднім удзельнікам будуць пакрытыя выдаткі на праезд з іншага гораду (з тэрыторыі Беларусі).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 сакавіка.

Заяўку можна запоўніць па спасылцы.



.