Выбары прэзідэнта Чарнагорыі: да ўдзелу ў назіранні запрашаюцца дасведчаныя ўдзельнікі EOTP

Удзельнікі папярэдніх этапаў праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» запрашаюцца на падачу аплікацыі на пазіцыю назіральніка падчас прэзідэнцкіх выбараў у Чарнагорыі 7 красавіка 2013 года.

Падчас гэтай місіі дасведчаныя ўдзельнікі будуць больш актыўна прыцягвацца да дзейнасці праекта, у тым ліку ўдзельнічаць у тэарэтычным курсе. Таму для ўдзелу трэба мець вольны час з 1 па 10 красавіка 2013 г. Адбор ажыццяўляецца на конкурснай аснове. 

На жаль, Вы не зможаце стаць удзельнікам гэтай місіі, калі раней прымалі ўдзел у 2-х апошніх місіях запар (Чэшская Рэспубліка, 2013 і Украіна, 2012). Падаваць аплікацыю могуць толькі тыя, хто ўжо прайшоў тэарэтычны і практычны курс па назіранні за выбарамі ЕОТР.

Каб узяць удзел, калі ласка, запоўніце заяву. Апошні тэрмін адпраўкі анкеты — 23:59, 5 сакавіка 2013 г.

Па ўсіх пытаннях наконт удзелу звяртайцеся па электроннай пошце: eotp@eotp.info

Перайсці да запаўнення анкеты



.