5 рэчаў, якія могуць здзівіць беларускіх назіральнікаў у Чэхіі

 

1. Самыя першыя выбары

Раней Чэшскага прэзідэнта абіраў парламент. Таму прэзідэнцкія выбары, першы тур якіх адбыўся 11–12 студзеня 2013 года, аказаліся першымі ў гісторыі гэтай краіны ўсеагульнымі (у іх маглі ўзяць удзел усе грамадзяне з правам голасу), а беларусы — амаль што адзінымі назіральнікамі за гэтымі выбарамі (разам з невялічкай групай назіральнікаў з міжнароднай арганізацыі АБСЕ).

2. У Чэхіі выбары цягнуцца два дні

І такое бывае: выбары пачынаюцца ў 14 гадзін дня, а сканчаюцца… таксама ў 14 гадзін дня, толькі наступнага. З перапынкам на сон для камісій і выбарцаў. І ні ў каго не ўзнікае жаданне пакорпацца ў скрынях для галасавання ў той час, пакуль усе спяць. Адсутнасць жадання парушаць закон падмацоўвае патрабаванне апячатваць памяшканні і скрыні для галасавання на ноч.

3. Стаць назіральнікам можа кожны

У прынцыпе, кожны чэх можа прыйсці на ўчастак і паглядзець, як галасуюць людзі. Ніхто ім забараніць гэтага, паводле закону, не можа. Чэшскі ўрад будуе працэдуру выбараў у адпаведнасці з прынцыпам адкрытасці. Таму журналісты, напрыклад, маюць магчымасць знаходзіцца і выконваць сваю працу на выбарчых участках без акрэдытацыі.

4. Чэхі вельмі клапоцяцца аб таемнасці галасавання

Яшчэ з часоў краху камуністычнага кіравання, пры якім чэшскія выбары нельга было назваць вольнымі, у Чэхіі моцна клапоцяцца аб захавання таямніцы галасавання. Таму кожны выбарца, каб прагаласаваць, мусіць схавацца ў кабінцы для галасавання і пакласці бюлетэнь з імем абранага кандыдата ў адмысловы канверт з дзяржаўнаю пячаткаю. Інакш ягоны голас проста не залічаць. Такім чынам, на прэзідэнцкіх выбарах чэхам не патрэбна ручка: на кожнага кандыдата ёсць асобны бюлетэнь, у якім маляваць і крэсліць нічога не трэба.

5. Галасы лічаць гэтак сама хутка, як і ў Беларусі

Ужо праз 2 гадзіны пасля закрыцця ўчасткаў стала амаль зразумела, хто выйграе выбары. Выбарчыя камісіі лічылі галасы не толькі хутка, але і эфектыўна, не пакідаючы ніякіх сумневаў у правільнасці вынікаў падліку. Цяпер беларускія назіральнікі з зайздрасцю прыгадваюць магчымасці, якія яны мелі ў час падліку галасоў: пабачыць можна было ўсё, што яны жадалі. Гэты досвед цяжка паставіць на адну паліцу з успамінамі пра назіранне ў Беларусі, дзе камісіі чамусьці вельмі любяць ствараць вакол стала падліку надзейны шчыт са сваіх спіна

Спампаваць брашуру ў фармаце .pdf



.