Англійска-беларускі-рускі слоўнічак тэрмінаў назірання за выбарамі

active monitoring — актыўнае назіранне за выбарамі, падчас якога назіральнікі выконваюць дзеянні (сумоўі з выбарцамі, маніторынг масмедыя і заканадаўства, г.д.), накіраваныя на атрыманне дадатковай інфармацыі аб выбарах // Активное наблюдение за выборами, в ходе которого наблюдатели осуществляют некоторые действия (интервьюирование избирателей, мониторинг медиа и законодательства и пр.), направленные на получение дополнительной информации о выборах

advance/early voting — датэрміновае галасаванне // досрочное голосование

ballot (ballot paper) — бюлетэнь // бюллетень для голосования

ballot box — скрыня для галасавання // урна для голосования (избирательная урна)

collective voting — калектыўнае галасаванне, парушэнне выбарчага заканадаўства, падчас якога парушаецца права на індывідуальнае волевыяўлення выбарца, і ён/яна вымушаны/-а галасаваць з улікам меркаванняў групы // Коллективное голосование. Вид нарушения избирательного законодательства, при котором нарушается право на индивидуальное волеизъявление избирателя, и он/она голосует в группе либо с учетом мнения группы.

counting of votes — падлік галасоў // подсчет голосов

counting procedures — працэдуры (дакладна прапісаныя) падліку галасоў // процедуры подсчета голосов

deviation — парушэнне выбарчага заканадаўства (хутчэй за ўсё ненаўмыснае), дзеянне, якое адрозніваецца ад дзеянняў, прапісаных у законе і іншых нарматыўных актах // Нарушение (отклонение). Вид нарушения избирательного законодательства (скорее всего, неумышленный), при котором осуществляются действия, противоречащие нормам законов и иных нормативных актов

election day — дзень выбараў // день выборов

emptying ballot boxes — выманне бюлетэняў са скрынь для галасавання // Извлечение бюллетеней из урн для голосования (избирательных урн)

International governmental organizations (IGOS) — Міжнародныя дзяржаўныя арганізацыі (МДА) // Международные правительственные организации (МПО)

International non-governmental organizations (INGOS) — Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі (МНДА) // Международные неправительственные организации (МНПО)

The Organization for Security and Co-operation in Europe (OSCE) — Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе // Организация по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБС)

family voting — сямейнае галасаванне, парушэнне выбарчага заканадаўства, калі чальцы адной сям’і знаходзяцца ў кабіне для галасавання, галасуючы разам // «Семейное» голосование. Вид нарушения избирательного законодательства, при котором члены одной семьи находятся вместе в кабинке для голосования либо осуществляют голосование вместе.

fraud — фальсіфікацыя, заўважанае дзеянне, якое можна зразумець як наўмыснае адхіленне ад заканадаўства з мэтай паўплываць на вынікі выбараў на карысць аднаго з бакоў // Фальсификация. Вид нарушения избирательного законодательства, который может быть интерпретирован, как умышленное отклонение от установленных законодательством норм в целях повлиять на результаты выборов и изменить их в пользу кого-либо из участников избирательного процесса.

long-term observation — доўгатэрміновае назіранне, від назірання, якое адбываецца цягам падоўжанага перыяду часу (6–8 тыдняў да выбараў) і ўключаючае якасны аналіз не толькі выбараў, але і больш шырокага кантэксту іх правядзення (у тым ліку, палітычнай сітуацыі ў краіне) // Долгосрочное наблюдение. Наблюдение, осуществляемое в относительно продолжительный период времени (6–8 недель до выборов) и включающее в себя качественный анализ не только самих выборов, но и более широкого контекста их проведения (в частности, политической ситуации в стране).

multiple voting — шматразовае галасаванне, парушэнне выбарчага заканадаўства, калі адзін выбаршчык галасуе некалькі разоў // Множественное голосование. Вид нарушения избирательного законодательства, при котором один и тот же избиратель голосует несколько раз.

observation form — анкета-апытанне назіральніка // Анкета наблюдателя. Специально разработанный анкетный бланк, который каждый наблюдатель миссии заполняет индивидуально.

observable provisions — палажэнні заканадаўства (нарматыўна-прававых актаў, дырэктываў), якія тычацца назірання за выбарамі // «Наблюдательные положения», т. е. положения (законов и директив), относящиеся к наблюдению за выборами

opening of ballot boxes — ускрыццё скрынь для галасавання // вскрытие урн для голосования (избирательных урн)

open voting (not using polling booth) — адкрытае галасаванне, парушэнне, калі выбаршчык, насуперак усталяваным правілам не выкарыстоўвае для запаўнення бюлетэня кабіну для галасавання (часам наўмысна) ці выкарыстоўвае кабіну такім чынам, што зроблены ім/ёю выбар можа быць заўважаным пабочнымі асобамі // Открытое голосование. Вид нарушения избирательного законодательства, при котором избиратель вопреки установленным правилам не использует при заполнении бюллетеня кабинку для голосования либо использует ее с нарушением принципов тайны голосования, вследствие чего сделанный им выбор становится доступным для обозрения посторонним.

passive monitoring — пасіўнае назіранне за выбарамі, назіральнікі вывучаюць вынікі і атрыманыя скаргі без дадатковых дзеянняў на атрыманне інфармацыі // Пассивное наблюдение за выборами, в ходе которого наблюдатели изучают результаты и полученные жалобы, не совершая дополнительных действия для получения информации

periodic elections — рэгулярныя выбары, праводзяцца з усталяванай і вызначанай заканадаўствам перыядычнасцю // Регулярные выборы, проводящиеся с установленной и определенной законодательством периодичностью.

polling booth — кабіна для галасавання // кабинка для голосования

polling committee — выбарчы камітэт участка для галасавання // избирательный комитет участка

polling station — выбарчы ўчастак // избирательный участок

post-election phase (of observation) — паслявыбарчая стадыя (назірання), цягам якой адбываюцца мерапрыемствы, звязаныя з падсумаваннем вынікаў місіі (дэбрыфінг, падрыхтоўка справаздач і г.д.) // Послевыборная стадия наблюдения, в ходе которой осуществляются мероприятия, связанные с подведением итогов миссии (дибрифинг, подготовка отчетов и пр.).

pre-election phase (of observation) — перадвыбарчая стадыя (назірання), перыяд да пачатку выбараў, калі адбываецца падрыхтоўка да рэалізацыі місіі. // Предвыборная стадия наблюдения. Период до начала выборов, в который осуществляются подготовка к реализации миссии.

proxy voting — галасаванне праз прадстаўнікоў, парушэнне, пры якім не выконваецца прынцып свабоды індывідуальнага волевыяўлення і выбарца перадае свой голас іншай асобе, прадстаўніку // Голосование через представителя / опосредованное голосование. Вид нарушения избирательного законодательства, при котором не соблюдается принцип свободы индивидуального волеизъявления и избиратель передает свой голос другому лицу/представителю.

register of voters — спіс / рэгістр / рэестр выбарцаў, пералік асобаў, якія маюць права голасу на выбарах // Список / регистр / реестр избирателей. Перечень избирателей, обладающих правом голоса.

rejection of voters — адмова (абгрунтаваная ці не) выбарцам у магчымасці прагаласаваць // отказ (имеющий или не имеющий объективные обоснования) избирателям в возможности проголосовать.

seal — пячатка, якой пламбіруюцца скрыні для галасавання, каб забяспечыць недатыкальнасць бюлетэняў і прадухіліць маніпуляцыі з імі // Печать, используемая для запечатывания избирательных урн в целях обеспечения их сохранности и предотвращения возможных нарушений избирательного законодательства в процессе голосования.

sealed ballot box — пламбіраваная скрыня для галасавання // Опечатанная урна для голосования

secret vote — тайнае галасаванне, адзін з вызначальных прынцыпаў выбарчага права, які гарантуе права грамадзян свабоднага волевыяўлення без кантролю ці ўмяшальніцтва з боку трэціх асобаў у працэс волевыяўлення // Тайное голосование. Один из ключевых принципов избирательного права, гарантирующий право граждан на свободное волеизъявление без контроля либо вмешательства со стороны третьих лиц в процесс волеизъявления

short-term observation (STO) — кароткатэрміновае назіранне, назіранне за працэсам галасавання (менш за тыдзень да дня выбараў), калі адбываецца колькасны аналіз выбарчых працэдураў // Краткосрочное наблюдение. Наблюдение за выборами в краткосрочный период (часто в предвыборную неделю), в рамках которого осуществляется количественный анализ избирательных процедур и самого процесса выборов.

storage of election materials — захоўванне выбарчых матэрыялаў, неабходных для выбараў (бюлетэні, пратаколы і дакументы выбарчых камісіяў і г.д.) // Хранение материалов, необходимых для выборов (бюллетеней, протоколов и документов избирательных комиссий).

to cast a vote — прагаласаваць / апусціць бюлетэнь у скрыню для галасавання // проголосовать/опустить в избирательную урну бюллетень

unauthorized people (at the polling stations) — пабочныя асобы (на выбарчых участках), якія, адпаведна заканадаўству, не маюць права прысутнічаць падчас працэсу галасавання // Посторонние лица на избирательных участках, которые, согласно законодательству, не должны там находится.

universal suffrage — усеагульнае выбарчае права // всеобщее избирательное право

United Nations (UN) — Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў (ААН) // Организация Объединенных Наций (ООН)

valid vote — сапраўдны голас выбарцы, які залічваецца ў вынікі галасавання // действительный (имеющий юридическую силу) голос избирателя.

Спампаваць слоўнік у фармаце .pdf

Дакументы: 


.