Праект Сяргея Гудзіліна «Артадаксальныя выбары» заняў 2 месца ў конкурсе Belarus Press Photo

Серыя фота Сяргея Гудзіліна «Артадаксальныя выбары», прысвечаная беларускім выбарам, была адзначаная на конкурсе беларускай прэс-фатаграфіі Belarus Press Photo. Сяргей атрымаў другую прэмію ў катэгорыі «Мастацтва ды забавы».

Вось як апісвае сваю серыі сам фатограф:

«Беларускія выбары — гэта спецыфічныя абрады артадаксальнай палітычнай рэлігіі. Пра беларускія выбары найбольш красамоўна кажуць не выявы фальсіфікацый, дэманстрацый, электарату, назіральнікаў і кандыдатаў. Самыя красамоўныя — інтэр’еры выбарчых участкаў. У гэтых інтэр’ерах сканцэнтравана ўсё — наша культура, наша сістэма, наш светапогляд. Дызайн гэтых інтэр’ераў, іх дэталі распавядаюць пра выбары больш, чым палітыкі і назіральнікі АБСЕ. „Кананічны“ падбор усіх элементаў стварае алтар нашай „новай рэлігіі“. Людзі ў кадры залішнія».

Крыніца Belarus Press Photo



.