Кампанія EOTP прызнаная лепшай сацыяльна-арыентаванай кампаніяй на фестывалі рэкламы Ad.nak!

Кампанія «Назірай, каб быць у курсе» праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» і дызайнера Вольгі Кузьміч прызнаная лепшай у паднамінацыі «Сацыяльна-арыентаваны праект, кампанія» намінацыі «Сацыяльная рэклама» на чацвёртым фестывалі рэкламы і камунікацыі Ad.nak! Узнагароджанне пераможцаў адбылося 27 чэрвеня ў Менску.

Кампанія была накіраваная на прыцягненне да назірання за выбарамі маладых беларусаў з дапамогай яскравых рэкламных матэрыялаў: паштовак, буклетаў, банераў, малюнкаў, што распаўсюджваліся онлайн і офлайн. Візуальную складаючую праекту рыхтавала Вольга Кузьміч, якая і атрымала ўзнагароду.



.