Набор дасведчаных удзельнікаў у місію праекта EOTP у кастрычніку 2013

 

 

 

 

Праэкт “Назіранне За Выбарамі: Тэорыя і Практыка” пачынае набор дасведчаных назіральнікаў для ўдзелу ў чарговай міжнароднай місіі.  Да ўдзелу запрашаюцца сталыя ўдзельнікі праекту, якія ня бралі ўдзел у двух папярэдніх місіях запар. Адбор ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты будуць адбірацца на падставе якасці матывацыйнага ліста, папярэдняй актыўнасці ў праекце, актыўнасці падчас беларускіх выбараў і здольнасці ўдзельнічаць на працягу ўсяго пазначанага перыяду.

Патрабаванні да аплікантаў:
- узрост 18-35 год;
- валоданне англійскай мовай;
- інтарэс да назірання за выбарамі ў Беларусі;
- высокі ўзровень грамадскай актыўнасці.

Даты місіі: 24-30 кастрычніка 2013 г.

Каб узяць удзел, калі ласка, запоўніце заяву. Апошні тэрмін падачы заявы: 29 верасня 2013г.

Па ўсіх пытаннях адносна ўдзелу звяртайцеся па электроннай пошце: eotp@eotp.info

 


.