Місія ва Украіну 2013

 
 

Запрашаем усіх вопытных назіральнікаў праекта ЕОТР ўзяць удзел у назіранні за паўторнымі выбарамі дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны, якія адбудуцца 15 снежня 2013 года. Місія накіравана на больш глыбокую падрыхтоўку да назірання за выбарамі і прызвана распачаць планаванне каардынацыі беларускіх выбараў 2014, у якім будуць шчыльна задзейнічаны актыўныя ўдзельнікі праекту.

Падчас назірання ва Украіне ў Вас будзе шанец пераняць унікальны досвед ад такіх арганізацый, як "ОПОРА" (найбуйнейшая арганізацыя па назіранню за выбарамі ва Украіне) і "ENEMO" (Еўрапейская сетка арганізацый па назіранню за выбарамі). Адабраныя назіральнікі могуць быць размеркаваны ў назіральніцкі штаб і прэс-цэнтр "ОПОРЫ", а таксама будуць працаваць ў якасці кароткатэрміновых назіральнікаў на выбарчых участках розных рэгіёнаў краіны. 
 
Колькасць месцаў абмежавана. Пры адборы ўвага ў першую чаргу будзе звяртацца на папярэдні вопыт назірання і ідэі датычна назірання/каардынацыі беларускіх выбараў. Для працы з "ENEMO" валоданне ангельскай мовай таксама будзе прымацца да ўвагі. Галоўным патрабаваннем да кандыдатаў з'яўляецца ўдзел у мясцовых выбарах у Беларусі ў 2014 годзе ў якасці каардынатараў.
 
Тым не менш, звяртаем Вашую ўвагу на тое, што няўдзел ва ўкраінскай місіі не пазбаўляе Вас магчымасці назіраць за беларускімі выбарамі ў якасці кароткатэрміновых назіральнікаў ці каардынатараў. 
 
Місія адбудзецца 12/13-16/17 снежня 2013 года. 
 
Апошні тэмін падачы заяўкі 23:59 2 снежня.
 
Заяўку можна запоўніць тут.
 
 


.