Пачаўся набор на трэнінгі па назіранню

Паважаныя сябры!

 

У Беларусі 23 сакавіка 2014 года адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. З гэтай нагоды праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” абвяшчае набор на трэнінгі па падрыхтоўцы незалежных назіральнікаў.

Трэнінгі для будучых назіральнікаў - гэта серыя трэнінгаў, накіраваных на паглыблены разгляд аспектаў грамадзянскага назірання, пачынаючы з ролі незалежных назіральнікаў і скончваючы выкарыстаннем сучасных электронных сродкаў для збору і распаўсюду вынікаў назірання.

Удзел дапаможа падрыхтавацца да назірання на мясцовых выбарах ў Беларусі.

Трэнінгі з’яўляюцца дадатковым мерапрыемствам для тых, хто жадае паглыбіць свае веды ў тэме грамадзянскага (непалітычнага) назірання і плануе выкарыстоўваць іх падчас назірання за мясцовымі выбарамі 23 сакавіка 2014 года ў межах праекта  “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.

Адабраныя удзельнікі пройдуць курс з трох трэнінгаў па наступным тэмам:

1) Абрыс палітычнага кантэксту з удзелам разнастайных актараў: задачы незалежнага (непалітычнага) назірання ў Беларусі.

2)  Прававыя нормы: што трэба ведаць і как сябе паводзіць у спрэчных сітуацыях на выбарчым ўчастку.

3) Выкарыстанне інтэрнэта, магчымасцей смартфонаў і іншых тэхналогій у беларускіх умовах для распаўсюджвання вынікаў назірання.

Першая серыя трэнінгаў адбудзецца 22, 23 лютага і 1 сакавіка, другая – 2, 8 і 9 сакавіка (удзел абавязковы ва ўсіх трох трэнінгах). Дэдлайн падачы заявак – 16 лютага. Заяўку на трэнінгі можна запоўніць ТУТ.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Пры адборы на дадзеныя трэнінгі прыярытэт будзе аддавацца дасведчанным назіральнікам ці пачаткоўцам з моцнай матывацыяй.

Тым не менш, няўдзел у трэнінгах не пазбаўляе Вас магчымасці стаць назіральнікам. Непасрэдная падрыхтоўка па працэдурным нормам будзе дадаткова праводзіцца напярэдадні выбараў. Сачыце за наступнымі наборамі праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.



.