Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у інфармацыйнай паездцы ў Кіеў

Belarus Watch аб'яўляе конкурс на ўдзел у інфармацыйнай паездцы ў Кіеў, якая адбудзецца з 20 па 25 ліпеня.

 

Паездка мае сваёй мэтай інфармаванне беларускіх журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскага сектара, а таксама больш шырокай беларускай аўдыторыі аб сучасных украінскіх рэаліях, найбольш паспяховых грамадзянскіх ініцыятывах і валанцёрскіх рухах, якія з'явіліся да і пасля Еўрамайдана, іх папярэднім укладзе, цяперашняй дзейнасці і планах на будучыню.

Праект уяўляе сабой шэраг сустрэч з украінскімі арганізацыямі, дзейнасць якіх накіравана на працу з грамадзянскай актывізмам. У час мерапрыемства асаблівая ўвага будзе нададзена такім тэмам, як з'яўленне нізавых ініцыятываў, краўдсорсінгавыя механізмы, экспертнае валанцёрства, супрацьдзеянне інфармацыйнай вайне. Тэматыка сустрэч будзе дапоўнена ў выніку сумесных абмеркаванняў з адабранымі удзельнікамі.

Сустрэчы будуць праходзіць у фармаце ток-шоў з прамой трансляцыяй у анлайн-рэжыме праз інтэрнэт-канал аднаго з беларускіх навінавых парталаў.

Вам будзе цікава паўдзельнічаць у гэтым праекце, калі Вы:

  • з'яўляецеся прадстаўніком грамадскай арганізацыі альбо беларускага СМІ;
  • з'яўляецеся актыўным блогерам альбо карыстальнікам сацыяльных сетак з шырокім колам кантактаў;
  • актыўна цікавіцеся ці непасрэдна працуеце з тэмамі, звязанымі з падзеямі ва Украіне;
  • цікавіцеся тэмай краўдсорсінгу і грамадзянскага актывізму;
  • валодаеце навыкамі аналітычнага мыслення і магчымасцю падзяліцца атрыманай інфармацыяй з беларускай аўдыторыяй (гатовы напісаць аналітычны альбо інфармацыйны матэрыял, арганізаваць мерапрыемства па выніках паездкі і г.д.);
  • маеце жаданне актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы праграмы мерапрыемства, прапаноўваць тэмы для абмеркавання;
  • Ваш узрост ад 20 да 40 гадоў.

Калі Вы лічыце, што падыходзіце па пералічаным вышэй крытэрам, тады запаўняйце анкету па гэтай СПАСЫЛЦЫ.

Выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне цалкам пакрываюцца арганізатарамі праекта.

Заяўкі прымаюцца да 23:59 11 ліпеня ўключна. Заяўкі будуць разгледжаны на працягу двух дзён пасля заканчэння прыёму.



.