Ярмошына прапануе правесьці прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка

ЦВК прапануе правесці выбары Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка. Пра гэта 9 чэрвеня журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
 
Па словах Лідзіі Ярмошынай, гэтая дата апраўданая, таму што не прыйдзецца збіраць пазачарговую сесію парламента.
 
"Парламент, працуючы зараз, да свайго сыходу на вакацыі можа аб'явіць дадзеную выбарчую кампанію", — сказала яна.
 
Кіраўнік ЦВК будзе звяртацца ў парламент, каб гэта адбылося 30 чэрвеня. Лідзія Ярмошына мяркуе, што гэты дзень можна будзе лічыць пачаткам выбарчай кампаніі.
 
Акрамя таго, у выпадку правядзення другога тура выбараў не будуць парушаныя вызначаныя Канстытуцыяй тэрміны абрання кіраўніка дзяржавы.
 
"Калі выбары праводзяцца ў апошні магчымы дзень (15 лістапада 2015 года), то нас у гэтым выпадку папракаюць, што выбары прызначаныя і праводзяцца пазнавата", — патлумачыла Лідзія Ярмошына.
 
Закранаючы пытанні міжнароднага назірання, кіраўнік ЦВК адзначыла, што замежныя эксперты, у тым ліку ад АБСЕ, СНД, Савета Еўропы, будуць запрошаныя пасля прызначэння выбараў. Назіральнікі змогуць свабодна ажыццяўляць сваю місію ўвесь доўгатэрміновы перыяд правядзення выбарчай кампаніі.
 
Крыніца: БЕЛТА

 



.