Электаральны рэйтынг у Беларусі

Незалежны інстытут сацыяльна-палітычных і эканамічных даследаванняў (НІСЭПД), зарэгістраваны ў Вільні, апублікаваў вынікі свайго сакавіцкага апытання грамадскай думкі.

“Рэйтынг даверу і электаральны рэйтынг прэзідэнта А. Лукашэнкі працягвае прыкметна зніжацца:

  • калі ў верасні мінулага года яму давяралі 53.5%, у снежні 49.9%, то сёння — 48.8% (не давяралі адпаведна 33.3%, 35.6%, 39.7%).

Галасаваць за яго на прэзідэнцкіх выбарах у верасні былі гатовыя 45.2%, у снежні — 40%, а сёння — 34.2% ", — паведамляецца ў прэс-рэлізе НІСЭПД.

Сацыёлагі звязваюць падзенне рэйтынгу прэзідэнта з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў краіне

Па дадзеных НІСЭПД, 37,3% рэспандэнтаў лічаць сябе прыхільнікамі цяперашняй улады, 25,4% — апанентамі, а 36,7% сказалі, што "не думалі пра гэта і ім усё роўна".

На фоне зніжэння даверу да ўлады давер беларусаў да цяперашняй палітычнай апазіцыі застаецца невысокім, але гэты паказчык крыху вырас — сёння апазіцыйным палітычным партыям давяраюць 18,8%, а не давяраюць 57,4% (у снежні было 16% і 60% адпаведна).

Амаль тры чвэрці выбаршчыкаў заяўляюць пра гатоўнасць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе:
 

 

На пытанне: "Калі А. Лукашэнка будзе ў пяты раз выстаўляць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах і з ім будзе сапернічаць кандыдат ад дэмакратычнай апазіцыі, за каго з іх Вы б прагаласавалі?"

  • 37% адказалі "за А. Лукашэнку",
  • 23.2% — "за кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі",
  • 21% — "ні за аднаго з іх".

На пытанне аб тым, які кандыдат ад апазіцыі будзе лепей, 44.5% сказалі "вопытны, вядомы палітык", 22.3% — "новы чалавек, малавядомы палітык", 16.4% — "магчыма, жанчына-палітык".

Электаральны рэйтынг (па адкрытым пытанні)

  • Уладзіміра Някляева сёння складае 7,6% (у снежні быў 3,5%),
  • Мікалая Статкевіча — 4,5% (быў 2,7%),
  • Аляксандра Мілінкевіча — 1,6% (быў 2 , 8%),
  • Анатоля Лябедзькі — 2,9% (быў 0,8%),
  • Сяргея Калякіна — 1,6% (быў 0,7%).

Рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі па закрытым пытанні складае 36,9%, а Уладзіміра Някляева — 9,4%, дадаюць сацыёлагі.

Да прапановы некаторых лідэраў апазіцыі "вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Мікалая Статкевіча, які быў кандыдатам у прэзідэнты ў 2010 годзе і зараз адбывае турэмнае зняволенне" станоўча ставяцца 16,6% рэспандэнтаў, адмоўна — 44,2%, а 19,5% ставяцца "станоўча , але ж па законе яго ўсё роўна не зарэгіструюць, і нічога з гэтага не выйдзе ".

Захоўваецца досыць высокая падтрымка Лукашэнкі ў грамадстве

На думку амаль 40% апытаных, гэта тлумачыцца тым, што "проста няма нікога іншага, хто б быў лепш",

  • 34,9% — "што яму ўдасца зрабіць у будучыні наша жыццё лепш",
  • 19, 6% — "яго асабістымі і дзелавымі якасцямі",
  • 17,8% — "яго рэальнымі поспехамі і дасягненнямі" (магчыма было больш за адзін адказ).
     

Паводле TUT.BY



.