Вынікі назірання за парламенцкімі выбарамі ўдзельнікаў праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка»

Па выніках назірання ў час датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь назіральнікі праекту адзначаюць факты псіхалагічнага ціску на незалежных назіральнікаў, выпадкі іх беспадстаўнага выдалення з участкаў, спробы завышэння яўкі выбарцаў амаль у 2 разы і адсутнасць празрыстага падліку галасоў

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» запрашае вас узяць удзел у прэзентацыі вынікаў назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі

Цягам прэзентацыі будуць прадстаўленыя вынікі працы кароткатэрміновай місіі па назіранні за парламенцкімі выбарамі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», прадстаўнікоў рэсурсу народнага маніторынгу за парламенцкімі выбарамі electby.org, кампаній «За справядлівыя выбары’2012» і «Праваабаронцы за свабодныя выбары&raquo

На адным з участкаў Віцебску на даму за 2 гадзіны да закрыцця прагаласавалі 226 чалавек. Хуткасць: 1 чалавек/30 сек

На Віцебскай-Чыгуначнай акрузе № 19 на ўчастку № 4 Віцебску камісія абвясціла аб надзвычайных лічбах галасавання на даму (па месцы знаходжання). Паводле лічбаў выніковага пратаколу, на даму прагаласавалі 226 чалавек.

З участку за гадзіну да пачатку падліку выдаленыя 5 незалежных назіральнікаў

На ўчастку № 449 у Кальварыйскай выбарчай акрузе № 104 г. Мінску за гадзіну да завяршэння галасавання выдаленыя 5 незалежных назіральнікаў, у тым ліку два назіральнікі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

Назіральнікі фіксуюць новыя спробы завысіць яўку выбарцаў у Мінску

Назіральнікі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» заяўляюць аб спробах выбарчых камісій значна завысіць яўку выбарцаў у дзень галасавання.

Syndicate content


.