Выбары ў Расіі з першых вуснаў у Мінску

Сустрэча з удзельнікамі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», што пабывалі на расійскіх выбарах.

31 сакавіка, у суботу ў Мінску адбудзецца нефармальная сустрэча з удзельнікамі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», якія падзеляцца ўражаннямі аб выбарах прэзідэнта Расіі, што адбыліся 4 сакавіка.

Расіяне паспрабавалі выправіць сістэму праз масавае назіранне

Галоўным вынікам прэзідэнцкай кампаніі ў Расіі стала не чаканая перамога Пуціна, а вялізны ўздым грамадскага руху, да якога далучылася болей за 20 тысяч чалавек, што хацелі справядлівых выбараў. Хто гэтыя людзі і чаму яны сталі назіральнікамі за выбарамі?

Выбары ў Расіі з першых вуснаў: сустрэча з удзельніцай праекту, што пабывала на расійскіх выбарах

29 сакавіка, у чацвер у Доме правоў чалавека ў Вільні адбудзецца нефармальная сустрэча з удзельніцай праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», якая падзеляцца ўражаннямі аб выбарах прэзідэнта Расіі, што адбыліся 4 сакавіка.

Місія па назіранні за выбарамі ў Славакіі завершаная

Група кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», акрэдытаваная ад няўрадавай арганізацыі Belarus Watch (Вільнюс, Літва), назірала за правядзеннем парламенцкіх выбараў у Славакіі 10 сакавіка 2012 года. Вынікі назірання былі агучаныя ў папярэдняй справаздачы місіі.

Назіральнікі EOTP вярнуліся з расійскіх прэзідэнцкіх выбараў

Прадстаўнікі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» скончылі працу на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі, што адбыліся 4 сакавіка 2012 году. Назіральнікі знаходзіліся з кароткатэрміновым візітам у Маскве, мэтай якога стала знаёмства з выбарчымі працэдурамі ў Расіі і вопытам недзяржаўных арганізацыяй у назіранні за выбарамі.

Syndicate content


.