Амэрыканскі экспэрт услед за EOTP раскрытыкавала электроннае галасаванне ў Эстоніі

Прызнаны эксперт у бяспецы інтэрнэт-галасаванняў з ЗША доктар Барбара Сіманс падвергла крытыцы сістэму электроннага галасавання, што дзейнічае ў Эстоніі. На недахопы ў забеспячэнні галасавання на апошніх парламенцкіх выбарах у гэтай краіне звярталі ўвагу і міжнародныя назіральнікі ад праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

Наступная місія праекту адбудзецца ў Ірландыі

Наступная краіна, у якую адправіцца праект, стане Рэспубліка Ірландыя. Там 27 кастрычніка адбудуцца прэзідэнцкія выбары і канстытуцыйны рэферэндум.

У Ірландыю адабраныя ўдзельнікі праекту адправяцца пасля праходжання навучальнага курсу ў Вільні.

Дадатковы прыём заявак на ўдзел у праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка»

Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць дадатковы прыём заявак на ўдзел у праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» («Election Observation: Theory and Practice», EOTP) ў 2011 годзе.

Місія па назіранні: набор дасведчаных удзельнікаў

Удзельнікі ранейшых этапаў праекту «Назіранне за выбарамі: Тэорыя і Практыка» запрашаюцца да падачы аплікацый на пазіцыю назіральнікаў падчас выбараў у адной з краін Еўрапейскага Саюзу. Місія адбудзецца 25–29 кастрычніка. Адбор ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

На жаль, Вы не зможаце стаць удзельнікам гэтай місіі, калі бралі ўдзел у 2-х апошніх місіях запар.

Каб узяць удзел, калі ласка, запоўніце заяву. Апошні тэрмін адпраўкі анкеты — 23:59 14 верасня 2011 г.

Syndicate content


.