Трэнінг па назіранні за выбрамі ў Беларусі для дасведчаных удзельнікаў

Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” ладзіць трэнінг па назіранні за выбрамі ў Беларусі для сваіх дасведчаных удзельнікаў. Падчас гэтага мерапрыемства нам было б цікава пачуць вашы водгукі аб мінулай місіі па назіранні за выбарамі ў Беларусі, а таксама абмеркаваць магчымасці далейшай працы ў краіне. У трэнінгу возьмуць ўдзел эксперты праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”, а таксама Беларускага Хельсінскага камітэта і праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Конкурс эсэ працягваецца!

Праект "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" рады паведаміць, што конкурс эсэ на тэму назірання за выбарамі ў Беларусі працягваецца. Апошні тэрмін прадастаўлення эсэ быў перанесены, мы чакаем Вашых работ да 13 сакавіка ўключна.

Місія ў Эстонію: тэрмін падачы заявы на ўдзел працягнуты

Шаноўная ўдзельнікі праекта EOTP,

Мы паведамляем, што тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у місіі ў Эстонію быў працягнуты да 30 студзеня, 23:59. Усе заяўкі, дасланыя пасля гэтай даты разгядацца не будуць.

Калі ласка, пераканайцеся, што мы атрымалі рэкамендацыю ад аднаго з сябраў вашай групы падчас апошняй міжнародная (не беларускай) місіі, у якой вы прымалі ўдзел. Неабходна, каб мы атрымалі яе да 30 студзеня, 23:59. Звярніце ўвагу, што рэкамендацыі трэба дасылаць асобна, на электронны адрас праекта eotp@eotp.info.

Місія ў Эстонію: набор дасведчаных удзельнікаў

Удзельнікі ранейшых этапаў праекта "Назіранне за выбарамі: Тэорыя і Практыка" запрашаюцца падаваць аплікацыю на пазіцыю назіральнікаў падчас парляменцкіх выбараў у Эстоніі 6 сакавіка 2011 года. Адбор ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

Каб прыняць удзел, калі ласка, запоўніце заяву. Апошні тэрмін адпраўкі анкеты - 23:59 28 студзеня 2011 г.

Конкурс эсэ на тэму назірання за выбарамі ў Беларусі

Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” аб'яўляе конкурс эсэ на тэму назірання за выбарамі ў Беларусі. Мэтай правядзення конкурсу з'яўляецца прыцягненне ўвагі да рэальных сітуацый на выбарчых участках падчас правядзення выбараў у Беларусі. Эсэ павінна ўтрымліваць асабістую ацэнку назіральніка і аналіз таго, што адбывалася ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 г., а таксама нумар ўчастка, дзе адбываліся апісаныя падзеі.

Syndicate content


.