Брыфінг "Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Беларусі"

У рамках праекту "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" пройдзе брыфінг па выніках незалежнага кароткатэрміновага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19-га снежня 2010 г.
Брыфінг адбудзецца ў Доме правоў чалавека (вул. Латако 3, Вільня) 21-га снежня 2010г. а 14.00.
Падчас брыфінгу ўдзельнікі праекту сумесна з кампаніяй "Праваабаронцы за вольныя выбары" (Беларусь), рэалізуемай Беларускім хельсінкскім камітэтам і праваабарончым цэнтрам "Вясна", прадставяць вынікі сумеснага назірання.

Выбары ў Польшчы: галасуюць без парадку, але галасы лічаць

 «У Беларусі ўсё наадварот – цягам дня працэдур яшчэ больш-менш трымаюцца, але ўвечары на ўчастку творыцца поўнае бязмежжа», - уражаннямі дзеляцца некаторыя з больш як 30 ўдзельнікаў міжнароднай назіральнай місіі на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы. Беларуска-літоўска-шведская місія ладзілася ў рамах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» пры ўдзеле Беларускага ДПЧ ў Вільні.
чацвер, 24 чэрвеня 2010

Праект Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка: абвяшчаецца новы набор удзельнікаў

Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.

Назіранне за мясцовымі "выбарамі" ў Беларусі

"У Беларусі выбараў няма", - да такой высновы прыходзяць незалежныя назіральнікі. Уражаннямі ад назірання за выбарамі ў мясцовыя саветы, што прайшлі ў Беларусі 25 красавіка, дзеліцца ўдзельнік праекту "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка", журналіст Алесь Герасіменка. Праект ладзіцца Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні, Аб'яднаным цэнтрам беларускіх ініцыятыў (JuBIC), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Шведскім міжнародным ліберальным цэнтрам (SILC).

Выбары-граблі

Такім чынам, я зноў балятуюся ў маім Сухараве. Я ўсьведамляю ўсе рызыкі быць кандыдатам і праводзіць кампанію ва ўмовах адсутнасьці рэальнага падліку галасоў. Але я іду на “выбары”, каб у выбарцаў існавала сапраўды якасная альтэрнатыва. Няхай сёньня мой выбарца ня ў стане адстаяць свой голас на выбарчым участку або на Плошчы, але галоўнае, каб у яго ўвесь час была магчымасьць выбару, гэта значыць — магчымасьць мысьліць, ацэньваць, параўноўваць і выбіраць.

Syndicate content


.